2012-11-22 15:40:49

Круізныя лайнеры – месцы сустрэчы з Богам


RealAudioMP3 Душпастырства на вялікіх круізных лайнерах стала адной з тэм ХХІІІ Сусветнага кангрэсу душпастырства працуючых на моры. Кс. Эмануэле Лаванэла, капелан на італьянскіх судах такога тыпу, падзяліўся з удзельнікамі сустрэчы ўласным вопытам працы з марскімі турыстамі. Паводле яго, лайнер на некаторы час ператвараецца ў шматтысячную парафію, акая за кароткі час становіцца сапраўдай хрысціянскай супольнасцю, прычым, экуменічнай. Капелан прызнаўся, што для многіх такая марская прыгода, гэта спроба пачаць жыццё спачатку. І гэта ім удаецца з Богам. “Фактам з’яўляецца тое, што вялікі працэнт пасажыраў выбіраюць тыя круізныя кампаніі, якія забяспечваюць прысутнасць святара”,- падзяліўся кс. Эмануэле Лаванэла.








All the contents on this site are copyrighted ©.