Двое маладых мастакоў сталі лаўрэатам прэмій Папскіх Акадэмій
Польская скульптар
Анна Гуляк і іспанскі жывапісец Давід Рыбес Лопес 21 лістапада атрымалі з рук кардынала
Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ прэміі Папскіх Акадэмій за 2012 год. Кандыдатуры,
якія прадставіла каардынацыйная рада Папскіх акадэмій, зацвердзіў асабіста Бэнэдыкт
XVI. Анна Гуляк узнагароджана за “здольнасць у матэрыяльнай форме інтуітыўна выяўляць
экспрэсіўную духоўнасць”, прыкладам чаго з’яўляюцца манументальныя статуі Яна Паўла
ІІ яе аўтарства. Іспанскі мастак адзначаны за серыю малюнкаў, прысвечаных Укрыжаванню.
Прэміямі Папскіх Акадэмій узнагароджваюцца скульптары і мастакі,творы якіх,
адзначаныя арыгінальнай мастацкай выразнасцю, уносяць уклад у развіццё хрысціянскага
гуманізму.