2012-11-22 14:06:57

Бэнэдыкт ХVI прыняў Прэзідэнта Гаіці


RealAudioMP3 Дапамога Касцёла праз яго адукацыйныя, грамадскія і дабрачынныя ўстановы насельніцтву Гаіці, якое пацярпела ад землятрусу, а таксама ўклад католікаў у адбудову краіны, сталі галоўнымі тэмамі размовы Бэнэдыкта ХVI і Прэзідэнта Гаіці Мішэля Мартэі. Сустрэча прайшла 22 лістапада ў Апостальскім Палацы. Абодва бакі выказалі задавальненне станам узаемаадносін і адзначылі важнасць працягвання супрацоўніцтва на карысць гарманічнага развіцця гаіцянскага грамадства. Пасля сустрэчы з Пантыфікам Прэзідэнт Гаіці сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ і Сакратаром па адносінах з дзяржавамі, арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці.








All the contents on this site are copyrighted ©.