2012-11-21 11:50:36

Папа заклікаў да міру паміж ізраільцянамі і палестынцамі


RealAudioMP3 21 лістапада, на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, Бэнэдыкт XVI звярнуўся з заклікам аб спыненні ваенных дзеянняў паміж Ізраілем і Сектарам Газа. “Я з вялікай заклапочаннасцю назіраю за нарастаючым насіллем паміж ізраільцянамі і палестынцамі ў Сектары Газа. Разам з малітоўнай памяццю аб ахвярах і тых, хто пакутуе, я адчуваю абавязак яшчэ раз сцвердзіць, што нянавісць і насілле не вырашаць праблем”, - падкрэсліў Святы Айцец. Ён выказаў падтрымку тым сілам і ініцыятывам, якія працуюць дзеля дасягнення перамір’я і пачатку перамоў. “Заклікаю таксама ўлады абедзьвух краін прыняць мужныя рашэнні на карысць міру і пакласці канец канфлікту, які мае негатыўныя наступствы для ўсяго блізкаўсходняга рэгіёну, змучанага шматлікімі сутыкненнямі і патрабуючага спакою і згоды”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.