2012-11-21 14:26:05

Кардынал: кніга Папы – свежы погляд на вытокі веры


RealAudioMP3 Новая кніга Бэнэдыкта XVI “дае свежы погляд на дзяцінства Езуса, і, у той жа час, на вытокі хрысціянскай веры”. Так кардынал Крыстаф Шонборн ахарактэрызаваў апошні том папскай трылогіі пасля прачытання яго першых старонак. Ад сённяшняга дня кніга даступная між іншым ў нямецкім варыянце. Чытаючы, “ты адчуваеш, што Папа жыве Бібліяй”, - адзначыў іерарх. На думку аўстрыйскага кардынала, гэта кніга мае асаблівае значэнне, бо менавіта так званыя Евангеллі дзяцінства былі заўсёды класіфікаваныя як гістарычна сумніўныя і легендарныя. Папа робіць гістарычны і духоўны аналіз біблійнага апавядання пра маленства Езуса. З дапамогай кнігі Бэнэдыкту XVI удалося, грунтуючыся на гістарычнай дакладнасці Евангелляў дзяцінства, распавесці пра больш глыбокае вымярэння жыцця Езуса ў гэты перыяд, адзначыў іерарх.

Трылогію пра Езуса кардынал Шонборн назваў “сутнасцю тэалогіі” Бэнэдыкта XVI і навукоўцы Ёзэфа Ратцынгера. У яе цэнтры стаіць не толькі імкненне да анімацыі веры, але, перш за ўсё, “запрашэнне да сяброўства з Хрыстом”. Апрача таго, тры кнігі пра Езуса – гэта “унікальная магчымасць пазнаёміцца з вельмі асабістымі перакананнямі Папы”, - лічыць арцыбіскуп Вены, былы студэнт і даўні супрацоўнік Ёзэфа Ратцынгера, а таксама прызнаны эксперт па тэалагічнай думцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.