2012-11-21 17:26:34

Ватыкан заклікае філатэлістаў дапамагчы ў рэстаўрацыі каланады на плошчы св. Пятра


RealAudioMP3 Ахвярадаўцы, якія жадаюць дапамагчы ў рэстаўрацыі каланады на плошчы св. Пятра, могуць атрымаць спецыяльны іменны філатэлістычны сертыфікат, у якім будзе пацвярджацца іх удзел у гэтай шляхетнай і патрэбнай справе. Ватыканскі Нумізматычна-філатэлістычы аддзел такім чынам жадае заахвоціць калекцыянераў, аматараў мастацтва, культуры і гісторыі паўдзельнічаць у рэстаўрацыі шэдэўра Берніні. Цяпер кожны ахвярадаўца можа запоўніць спецыяльную квітанцыю і атрымаць іменны сертыфікат з двума адмыслова выпушчанымі паштовымі маркамі. Акрамя таго, можна проста набыць сертыфікат у ватыканскіх кропках гандлю, запоўніўшы адпаведны бланк, і такім чынам, грошы за яго набыццё прызначыць на рэстаўрацыю каланады. Гэта можна зрабіць таксама праз інтэрнэт на старонцы Нумізматычна-філатэлістычнага аддзелу (http://www.vaticanstate.va/IT/Servizi/UfficioFilatelicoeNumismatico).

Ватыканскія філатэлістычныя сертыфікаты былі выпушчаны абмежаваным тыражом у 150 тыс. асобнікаў, што павінна асаблівым чынам прывабіць калекцыянераў.







All the contents on this site are copyrighted ©.