Прайшла прэзентацыя кнігі Бэнэдыкта XVI аб дзяцінстве Езуса
20 лістапада ў ватыканскай
зале Пія Х прайшла прэзентацыя заключнага тому трылогіі Бэнэдыкта XVI аб этапах зямнога
жыцця Езуса. Кніга выйдзе ў італьянскім выдавецтве “Rizzoli” у супрацоўніцтве з “Libreria
Editrice Vaticana”. Трэцяя частка ўбачыць свет адразу ў 49 краінах на 9 мовах тыражом
у 1 млн экзэмпляраў. У бліжэйшыя месяцы яна будзе пераведзена на яшчэ 20 моў і з’явіцца
на паліцах кнігарняў 72 краін.
Першая частка кнігі пад назвай “Дзяцінства
Езуса” прысвечана апісанням генеалогіі Збаўцы ў Евангеллях паводле Мацвея і Лукі.
Яны, хоць адрозніваюцца, маюць аднолькавы тэалагічны-сімвалічны сэнс, пошукам якога
займаецца аўтар. У другім параграфе, пра звеставанне, Святы Айцец заўважыў, што Бог
шукаў не проста жанчыны, якая магла б дабравольна, па сваёй волі, нарадзіць Збаўцу,
але асобы, якая дапамагла б Яму здзейсніць “новы ўваход у свет”. У цэнтры трэцяй часткі
стаіць Нараджэнне ў Бэтлееме, на якое Папа звяртае ўвагу як на поўню часоў, а Езуса
прадстаўляе як “універсальнага носьбіта збаўлення”. Аўтар не пакінуў без увагі сімволікі
беднасці, у якой нарадазіўся Езус, і візіту пастухоў і ўсходніх магаў. Апошнім Папа
прысвячае чацвёртую частку кнігі. Іх постаці Святы Айцец змяшчае ў багаты гісторыка-культурны
кантэкст і дзеліцца з чытачом шырокай інфармацыяй аб тагачасным навуковым жыцці.
Эпілогам
кнігі Бэнэдыкта XVI стала гісторыя наведання 12-гадовым Езусам і яго маці і апекуном
Ерузалемскай святыні і дыскусія з мясцовымі вучонымі. Папа асаблівым чынам звярнуўся
да сцвярджэння Евангелля паводле Лукі аб тым, што “Езус узрастаў у мудрaсцi, у гaдах
i ў лaсцы ў Бoгa i ў людзей” і акцэнтаваў слова “ у мудрасці”, што, паводле яго, падкрэслівае,
што Збаўца пазнаваў Айца “з нутры” і Яго пазнанне пастаянна развівалася.
Як
заўважыў сам Бэнэдыкт XVI, хоць гэта і апошні том трылогіі, аднак ён з’яўляецца “уваходным
пакоем” у даследаванне, якое Святы Айцец праводзіў напрацягу многіх гадоў.