2012-11-20 14:44:19

Кіраўнік Папскай акадэміі аб “экалогіі мовы”


RealAudioMP3 21 лістапада адбудзецца афіцыйная прэзентацыя Папскай акадэміі латыні, якая была створана Бэнэдыктам XVI некалькі дзён таму. Яе кіраўнік, аўтарытэтны лацініст Івана Дыаніджы, у інтэрв’ю агенцтву “SIR”, падкрэсліў, што галоўным выклікам для новай установы з’яўляецца дэманстрацыя неабходнасці латыні ў сучасным кантэксце. Навуковец нагадаў, што лацінская мова да ХХ ст. ва ўсёй Еўропе ўжывалася ў трох асноўных сферах: Касцёле, палітыцы і культуры.

Што тычыцца актуальнасці латыні, прафесар Дыаніджы адзначыў, што яна застаецца жывой, бо, у адрозненне ад грэцкай, лацінская мова базуецца на дзейсніках, што забяспечвае яе своечасовасць. У сённяшняй дыктатуры паняццяў “тут і зараз”, лічыць навуковец, латынь, якая нясе ў сабе вымярэнні мінулага, цяперашняга і будучага, дапаможа аднавіць адну з прынцыповых каштоўнасцяў чалавека: час.

“Немагчыма прэтэндаваць на тое, каб ўсе вывучалі латынь”, - падрэсліў Дыаніджы, бо людзі, якія няправільна яе выкарыстоўваюць, выглядаюць анахранічна ці нават смешна. Аднак, лацінская мова неабходная, апроч гуманістыкі, у многіх іншых сферах – матэматыцы, работыцы, астраноміі – яны паходзяць з класічных ведаў, што чэрпаюць свае пачаткі з латыні, - перакананы прафесар.

Адной з першых задач узначаленай ім установы, кіраўнік папскай Акадэміі, чарговы раз за апошні час, назваў вяртанне латыні ў семінарыі і іншыя каталіцкія структуры. Ён мяркуе, што новая структура можа стаць свайго роду супрацьвагай спрашчэнню, якое паходзіць з англа-амерыканскай мовы, і ініцыятарам “экалогіі мовы”.








All the contents on this site are copyrighted ©.