2012-11-20 14:07:24

Ватыканская газета назвала расійскі фільм найлепшым


RealAudioMP3 Ватыканская газета лічыць, што расійскі фільм быў не толькі найлепшым на прайшоўшым на мінулым тыдні Рымскім кінафестывалі, але ўратаваў яго гонар. “L’Osservatore Romano” вельмі крытычна адазвалася аб завершаным 17 лістапада форуме і нават прапанавала арганізатарам адмовіцца ад конкурсу і абмежавацца выключна праглядам фільмаў. Падбор конкурсных прац быў самым слабым месцам сёлетняга фестывалю, напісаў аглядальнік ватыканскага выдання Эміліа Транцакт. Хоць статуэткі з выявай Марка Аўрэлія, паводле яго, атрымалі фільмы, “калі не самыя лепшыя на фестывалі, то далёкія ад дна”. Найлепшым фільмам, на думку кінакрытыка “L’Osservatore Romano”, была кінапраца “Нябесныя жонкі лугавых мары” расійскага рэжысёра Аляксея Фядорчанкі, якая распавядае аб невялікім паўночнарасійскім народзе Мары. Іншы аглядальнік ватыканскай газеты Гаэтана Валіні, лічыць, што “няма чаго падманываць сябе, сёмы Міжнародны рымскі кінафестываль стаў расчараваннем для гледачоў і крытыкаў”.







All the contents on this site are copyrighted ©.