2012-11-19 14:01:15

Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Беніна


RealAudioMP3 19 лістапада Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі ў Апостальскім ватыканскім палацы Прэзідэнта Рэспублікі Бенін Томаса Боні Яі. У паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы адзначаецца, што пасля палітык сустрэўся з Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ і кс. прэлатам Этторэ Балестрэра, памочнікам сакратара Дзяржсакратарыята Апостальскай Сталіцы па адносінах з дзяржавамі. “Падчас сустрэчы была выказана ўзаемная радасць па прычыне добраналаджаных адносін, якія існуюць паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Бенін”, -сказаў кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Ён адзначыў, што таксама была закранута тэма аб значэнні мясцовых культур у Афрыцы і ролі Касцёла ў захаванні міру і прымірэння. Акрамя таго былі абмеркаваныя некаторыя праблемы Беніна і ўсяго афрыканскага кантынента ў цэлым. Па словах прадстаўніка Ватыкана. не засталося па-за ўвагай і Апостальскае падарожжа Папы ў мінулым годзе у гэту краіну, што па словах Прэзідэнта Томаса Боні Яі, паспрыяла пазітыўнаму ўплыў Каталіцкага Касцёла ў развіццё краіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.