Кардынал Равазі: сустрэча “Падворка язычнікаў” у Партугаліі прайшла на вельмі высокім
узроўні
“Мяне вельмі ўразіў
высокі ўзровень мерапрыемства “Падворак язычнікаў” , якое прайшло 16-17 лістапада
ў партугальскіх гарадах Гімарайншы і Бразе”, - сказаў кардынал Джанфранка Равазі,
старшыня Папскай рады па культуры. Іерарх адзначыў, што падчас дэбатаў на тэму “Каштоўнасць
жыцця” удзельнікам удалося пераадолець разнагалоссі паміж веруючымі і няверуючымі
адносна пытання таямніцы і боскасці. “Мы ўсе з’яўляемся жывымі істотамі, з аднолькавай
свядомасцю, свабодай, жаданнем задаваць пытанні- значыць мы вельмі падобныя між сабой”,
- сказаў кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі. Ён заклікаў католікаў Партугаліі, каб яны
мелі “адкрытыя вочы на ўвесь свет”, былі салідарнымі і справядлівымі нават тады, калі
гэта патрабуе “моцных слоў”.
Нагадаем, што да ўдзельнікаў сустрэчы сваё пасланне
скіраваў Бэнэдыкт ХVI. Пантыфік заклікаў веруючых і няверуючых памятаць пра святасць
жыцця. “Нават ва ўмовах цяжкасцяў і няўпэўненасці кожны можа дайсці да пазнання святасці
чалавечага жыцця праз натуральны закон, які ўпісаны ў сэрцы чалавека”, - падкрэсліў
Святы Айцец.