2012-11-19 12:49:32

Выстава “100 ясляў” у Рыме


RealAudioMP3 22 лістапада ў рымскай базыліцы Санта Марыя дэль Попала адкрыецца 37 Міжнародная выстава “100 ясляў”. Традыцыйная калядная выстава будзе працягвацца да 6 студзеня 2013 года. У ёй будуць прадстаўлены 169 кампазіцый, выкананых у розных тэхніках і матарыялах. “На выставе будуць прадстаўлены яслі розных эпох, ад XVI стагоддзя да сучаснасці, якія былі створаны ў шматлікіх рэгіёнах Італіі, але таксама і з розных частах свету”, - адзначылі арганізатары выставы. Адметным з’яўляецца тое, што кожны рэгіён адлюстроўвае свае мастацкія і культурныя традыцыі, але таксама ёсць месца і для асабістай творчасці, вынаходлівасці, фантазіі рамеснікаў. Так, напрыклад, на выставе мінулых гадоў былі прадстаўлены яслі з макарон, пяску, дрэва, шкла, паперы і іншае. Арганізатары мерапрыемства запэўніваюць, што аматары гэтага віду творчасці знойдуць вялікую разнастайнасць.

Новай з’яўляецца ў гэтым годзе ініцыятыва для самых малодшых: у творчай лабараторыі “Яслі як гульня” дзеці пад кіраўніцтвам спецыялістаў змогуць паўдзелічаць у творчым працэсе.








All the contents on this site are copyrighted ©.