2012-11-19 11:26:06

Арцыбіскуп Вэльё да людзей мора: Касцёл дацэньвае вашу працу і ўдзячны за тое, што вы робіце


RealAudioMP3 “Вы, што вядзеце душпастырскую працу сярод людзей мора, з’яўляецеся ясным доказам таго, што гэтае апостальства важнае для маракоў, рыбакоў і іх сем’яў”,- сказаў арцыбіскуп Антоніо Марыя Вэльё да ўдзельнікаў ХХІІІ Сусветнага Кангрэса Апостальства людзей мора, які 19 лістапада пачаў сваю працу ў Ватыкане. Форум, у якім прыймае ўдзел больш за 400 дэлегатаў з 70-ці краін свету праходзіць на тэму:“Новая евангелізацыя ў свеце людзей мора”, завершыць сваю працу 23 лістапада. У сваёй прамове да ўдзельнікаў кангрэса старшыня Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў звярнуў увагу на тое, што гэтая сустрэча праходзіць з нагоды 90-годдзя падпісання папам Піям ХІ першай Канстытуцыі Апостальства людзей мора. “Маленькае гарчычнае зерне засеянае 92 гады таму ў Глазга невялікай групай свецкіх вернікаў, вырасла, ажыццяўляючы жаданне Пія ХІ, каб гэта ініцыятыва развівалася сярод маракоў нашай планеты”, - сказаў іерарх. На думку арцыбіскупа Вэльё евангелізацыйная праца, якую праводзіць Касцёл сярод людзей мора патрабуе спецыяльнага пастыркага клопату з-за таго, што людзі мора прымушаныя на працягу некалькіх месяцаў жыць па-за межамі сваёй хрысціянскай супольнасці.
“Тэхналагічнае развіццё марской індустрыі, усё большыя праблемы, якія звязаны з жыццём і працай маракоў, выклікі, звязаныя з новымі і часта абмежавальнымі законамі ў гэтай сферы,а таксама сусветны эканамічны крызіс спрычыняюцца да таго, што евангелізацыя сярод людзей мора праводзіцца ў даволі складаных умовах”, - адзначыў арцыбіскуп Вэльё. Кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі падкрэсліў, што існаванне цэнтраў Апостальства людзей мора з капэланам і валанцёрам, з’яўляецца промнем святла для маракоў.
“Душпастырская праца, якая выконваецца з любоў’ю, каб адказаць на ўсе патрэбы экіпажаў, незалежна ад веравызнаня і нацыянальсці, прыносіць ім надзею ў цяжкіх момантах”, - адзначыў іерарх. “Касцёл дацэньвае вашу працу і вам удзячны за тое, што вы робіце”, - сказаў арцыбіскуп Вэльё.








All the contents on this site are copyrighted ©.