2012-11-18 12:35:45

Папа перад “Анёл Панскі”: Езус не паводзіў сябе як “празарлівец” (поўны тэкст)


RealAudioMP3 Езус не паводзіў сябе як празарлівец і хацеў аддцягнуць сваіх вучняў ад цікавасці да дат і прагнозаў, каб даць ім сапраўдны ключ для разумення сучаснасці і будучыні. На гэта 18 лістапада звярнуў увагу Бэнэдыкт XVI у сваёй кароткай прамове, перад традыцыйнай нядзельнай малітвай “Анёл Панскі”, да вернікаў сабраных на плошчы св. Пятра. У ёй Папа патлумачыў адзін з “самыў складаных тэктаў Евангелля”. “Дарагія браты і сёстры, - прывітаў прысутных Святы Айцец – У гэту перадапошнюю нядзелю літургічнага года была абвешчана, паводле св. Марка, частка прамовы Езуса аб апошніх часах, кажучы тэхнічным тэрмінам “эсхаталагічная”. (Мк 13,24-32). Гэта прамова, якую з некаторымі варыяцыямі, можна знайсці таксама ў Мацвея і Лукі, напэўна з’яўляецца адным з самых складаных тэкстаў Евангелля. Гэта складанасць звязана як са зместам так і з мовай: гаворка ідзе аб будучыні, якая пераўзыходзіць катэгорыі, якімі мы думаем і таму Езус выкарыстоўвае вобразы і словы ўзятыя са Старога Запавету, але перш за ўсё ўключае ў іх новы цэнтр – самаго сябе, таямніцу сваёй Асобы, сваёй смерці і ўваскрасення. Таксама і сённяшні фрагмент пачынаецца некаторымі касмічнымі вобразамі апакаліптычнага характару: “зацьміцца сонца, і месяц не дасць святла свайго. І зоркі будуць падаць з неба, і сілы нябесныя пахіснуцца” (Мк 13,24-25); але гэты элемент быў ужыты ў адносінах да таго, аб чым казалася далей: “Тады ўбачаць Сына Чалавечага, які будзе ісці на аблоках з вялікай сілай і ў славе” (Мк 13,26). “Сын Чалавечы” – гэта сам Езус, які злучае цяперашні час з будучыняй; старажытныя словы прарокаў нарэшце знайшлі свой цэнтр ў асобе Месіі назарэтскага: Гэта Ён сапраўдная будучыня, якая пасярод узрушэнняў свету, застаецца нерухомай і стабільнай кропкай.

У пацвярджэнне гэтага ёсць іншы выраз сённяшняга Евангелля. Езус сказаў: “Неба і зямля мінуць, а словы Мае не мінуць” (Мк 13, 31). Сапраўды, мы ведаем, што ў Бібліі Слова Божае – гэта паходжанне стварэння: усе стварэнні, пачынаючы ад касмічных элементаў – сонца, луна, нябеснае скляпенне – падпарадкоўваюцца Божаму Слову, існуюць, таму што “пакліканы” да гэтага. Гэта творчая моц Слова Божага сканцэнтравана ў Езусе Хрысце, Слове, якое стала целам, і праходзіць таксама праз Яго чалавечыя словы, якія з’яўляюцца сапраўдным “небасхілам”, што кіруе думкамі і шляхам чалавека на зямлі. Таму Езус не апісвае канец свету, а калі выкарыстоўвае апакаліптычныя вобразы, не вядзе сябе як “празарлівец”. Нааварот, Ён хоча аддцягнуць сваіх вучняў ад цікавасці да датаў, прагнозаў, і даць ім ключ для глыбокага, сутнаснага разумення, і перш за ўсё, хоча ўказаць ім сапраўды шлях па якому трэба ісці, сёння і заўтра, каб увайсці ў вечнае жыццё. Усё мінае – нагадвае нам Пан, - але Слова Божае не змяняецца, і перад ім кожны з нас адказны за ўласныя паводзіны. Паводле гэтага мы будзем судзімы.

Дарагія сябры, таксама і ў нашы часы шмат прыродных катаклізмаў, і нажаль войнаў і насілля. Таксама сёння мы маем патрэбу ў стабільным фундаменце для нашага жыцця і нашай надзеі, асабліва з прычыны рэлятывізма, якім апанаваны. Панна Марыя няхай дапаможа нам прыняць гэты цэнтр ў Асобе Хрыста і Яго Слове.

Пасля марыйнай малітвы, Святы Айцец нагадаў, што 17 лістапада, у Аргентыне, была абвешчана благаслаўлёнай законніца Марыя Крешчэнцыя Перэз. Яна жыла ў першай палове мінулага стагодзя і, паводле Папы, з’яўляецца прыкладам евангельскай дабрыні натхнёнай верай. “Падзякуем Пану за яе сведчанне”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.