2012-11-18 10:09:38

Ватыкан наведаў ірландскі рок-музыкант Бона


RealAudioMP3 Ірландскі рок-музыкант, лідэр гурту “U2” Бона, вядомы таксама сваёй гуманітарнай дзейнасцю, чарговы раз наведаў Ватыкан, каб падзякаваць Касцёлу за ўклад у кампанію па адмене знешняй пазыкі бедных краін. Бона з’яўляецца адным з яе ініцыятараў. 17 лістапада спявак сустрэўся з кардыналам Пітэрам Тарксанам, старшынёй Папскай рады “Iustitia et pax”. У інтэрв’ю нашаму радыё ён расказаў, што падчас сустрэчы з іерархам, падзяліўся паспяховымі вынікамі якія былі дасягнуты ў барацьбе з беднасцю на працягу апошніх гадоў. “Сёння, паводле Сусветнага Банку, каля 52 млн. дзяцей ходзяць у школу. Без гэтай кампаніі яны б не маглі гэтага рабіць”, - сказаў музыкант. Акрамя таго, Бона цікавілі далейшыя планы Каталіцкага Касцёла ў гэтым накірунку.

“Касцёл быў у першых радах гэтага руху і гэта павінна быць высока ацэнена; Касцёл узначаліў рух, які з’яўляецца міжрэлігійным і міждысцыплінарным, бо ў яго ўключаны святары і законніцы, музыканты, людзі са свету спорта, футбалісты ... вельмі шырокае прадстаўніцтва. Касцёл быў тут; я думаю, тое, што Касцёл павінен рабіць зараз – гэта паведамляць пра дасягнутыя вынікі: мы прыбылі для таго, каб разам абмеркаваць, як гэта лепш зрабіць”, - адзначыў музыкант.

У 1999 г. Бона сустракаўся ў Ватыкане з бл. Янам Паўла ІІ, калі толькі пачынаў сусветную гуманітарную кампанію за адмену пазыкаў бедных краін. Ён адзначыў, што да сённяшняга дня носіць сярэбраны крыжык, які Папа падараваў яму тады.









All the contents on this site are copyrighted ©.