2012-11-17 12:52:02

Папа да французскіх біскупаў: не стамляйцеся казаць пра супольнае дабро, жыццё і сям’ю


RealAudioMP3 17 лістапада Бэнэдыктам XVI была прынята ІІ-я група французскага епіскапату, якая знаходзяцца ў Апостальскай Сталіцы з візітам “ad limina Apostolorum”. Звяртаючыся да прадстаўнікоў нацыі, якую Папа ахарактарызаваў багатай на хрысціянскую гісторыю івыдатную да гэтага часу на пакліканні, Пантыфік падкрэсліў адказнасць Касцёла ў Францыі за перадаванне веры новым пакаленням. Прычым, адзначыў Святы Айцец, “на гэта чакаюць вернікі не толькі вашых дыяцэзій, але і цэлага свету”. Год Веры дазваляе павялічыць сілу і багацце Евангельскага паслання, падкрэсліў Папа. Хрыстовае аб’яўленне, якое пашырае Касцёл, з’яўляецца ня толькі носьбітам рэлігійнай тоеснасці...але і мудрасці, якая дазваляе правільна адказваць на канкрэтныя пытанні...У важных сацыяльных спрэчках рашучы і нястомны голас Касцёла павінен быць чутны! Ён гучыць у адпаведнасці з французскай традыцыяй адрозніваць кампетэнцыі Касцёла і дзяржавы... Працягваючы дзейнічаць ва ўсведамленні прарочага аспекту вашага біскупскага служэння, вы ўносіце ў гэтыя дэбаты непахіснае слова праўды, якая вызваляе і адкрывае сэрцы на надзею. Я ўпэўнены, што гэта словы, якіх усе чакаюць! Францыя можа ганарыцца тым, што многія яе сыны і дочкі высокага інтэлектуальнага патэнцыялу ставяцца з павагай і прыслухоўваннем да Касцёла”, - адзначыў Папа.
Пантыфік прыпомніў нядаўнія сустрэчы з французскімі святарамі і законнікамі краіны, адзначыўшы іх смеласць абуджаць сучасніка да пашырэння боскага праекта, прыклікаць асобу да яе адказнасці, годнасці і свабоды. Святы Айцец заклікаў біскупаў і вернікаў Францыі не паддавацца на спробы абмежавання веры прыватнай сферай, абараняць шлюб як саюз мужчыны і жанчыны, абапірацца ў пытяннях біяэтыкі на дакументы Касцёла па абароне жыцця. Ён пажадаў, каб хрысціяне краіны пачалі мацней і актыўней служыць агульнаму дабру, рэалізуючы сацыяльнае навучанне Касцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.