2012-11-17 15:07:34

Кардынал Кох: экуменізм узрастае на веры і шчырасці бачнага адзінства


RealAudioMP3 Кардынал Курт Кох лічыць, што ў ракурсе адносінаў з лютэранамі, якія рыхуюцца адзначыць 500-годддзе Рэфармацыі ў 2017 г., неабходна ставіць на мэце адзінства, асягальнае пры ўзаемным шчырым прабачэнні. Ён расказаў аб гэтым пасля завяршэння 16 лістапада ў Рыме пленарнага пасяджэння аб важнасці экуменізму для новай евангелізацыі Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. Іерарх адзначыў у інтэрв’ю нашаму радыё, што “падчас сумеснага цэлебравання пенітэнцыярнай Літургіі можна прызнаць здзейсненыя правіны. Фактам з’яўляецца тое, што рэформа не дасягнула сваёй мэты, а менавіта, не прывяла да абнаўлення Касцёла па багаслоўскіх і палітычных прычынах, за што адказнасць палягае на абодвух баках. Прызнаць і дараваць адно аднаго за ўсё гэта, я думаю, было б вялікім жэстам",-сказаў швейцарскі кардынал. Ён падкрэсліў, што Святы Айцец надае вялікую ўвагу экуменічнаму дыялогу.
“Папа, без сумніву, мае моцную прыхільнасць да экуменізму”,- сказаў кардынал, але падкрэсліў, што маецца на ўвазе не такі экуменізм, які развіваецца “на ўзроўні філантропіі ці міжасабовых адносін, але такі, які базуецца на хрысталогіі” . Кіраўнік рады прыпомніў аб тым, што “ Святы Айцец не стамляецца паўтараць, што экуменізм патрабуе ад нас паглыблення веры і намагання асягнуць бачнага адзінства”. Такі кантэкст у Годзе Веры моцна дапамог працам прайшоўшага пасяджэння, адзначыў кардынал Курт Кох.
Кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі прыпомніўтаксама, што Міжнародная камісія па дыялогу паміж Сусветнай лютэранскай федэрацыяй і Папскай радай, якую ён узначальвае, выпрацавала сумесны дакумент "Ад канфлікту да зносін". Для кіравання ў шляху да адзінства.








All the contents on this site are copyrighted ©.