2012-11-17 14:58:55

Законніца Марыя Перэз - новая бласлаўлёная Каталіцкага Касцёла


RealAudioMP3 17 лістапада ў аргентынскім Пергаміна да хвалы алтароў была ўзнесена законніца Марыя Перэз. Св. беатыфікацыйную Імшу ўзначаліў кардынал Анджэла Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. У інтэрв’ю нашаму радыё. Іерарх распавёў, што новая благаслаўлёная перажывала евангельскія дабрачыннасці з прастатой, пакорай і дабрыняё. “Жыццё Марыі Перэз натхнялася жывой, цвёрдай і дзейснай верай, якая стала ў аснову яе працавітасці і інтэнсіўнага апостальства”, - адзначыў кардынал Амата.

Кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі падкрэсліў, што падчас зямнога жыцця новая благаслаўлёная дапамагала ўсім, напрыклад тым, хто не меў грашэй на лекі для дзяцей, яна адказвала: “Дачка мая, не турбуйся, я дам табе іх. Дзецям з бедных сем’яў, якія прымалі першую камунію, яна купляла вопратку, ружанцы, рэлігійныя кнігі, каб і яны мелі радасць.

Кардынал Амата сказаў таксама, што Марыя Перэз пакінула нам тры ўказанні, паводле якіх мы маем жыць: “Па-першае, заклікае нас умацоўваць нашу веру ў Бога, жыць ёй і сведчыць аб ёй і не сароміцца Евангелля. Па-другое, заклікае нас браць прыклад з жыцця святых, перш за ўсё, з прыкладу іх малітвы і слуджэння бедным, дзецям і хворым і па-трэцяе, благаслаўлёная Марыя Перэз прадстаўляецца Касцёлам як наша заступніца перад Святой Тройцай”, - сказаў кардынал Амата.








All the contents on this site are copyrighted ©.