2012-11-17 13:12:19

Бэнэдыкт ХVI: ахова здароў’я гэта не тавар, даступны нямногім


RealAudioMP3 “Бальніцы з’яўляюцца прывілеяванымі месцамі евангелізацыі, таму, што там дзе Касцёл з’яўляецца носьбітам прысутнасці Бога, ён становіцца інструментам сапраўднай гуманізацыі чалавека і свету”, - сказаў Бэнэдыкт ХVI 17 лістапада да ўдзельнікаў сустрэчы, якая па ініцыятыве Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароў’я завершылася ў Ватыкане. Тэма форума гучала: “Шпіталь – месца евангелізацыі. Місія чалавечая і духоўная”. У сваёй прамове Святы Айцец адзначыў, што для працы ў бальніцы трэба мець спецыяльнае пакліканне і перажываць сваю дзейнасць як “чалавечую і духоўную місію”. Папа адзначыў, што ў часе эканамічнага крызісу, калі на ахову здароў’я прызначаецца ўсё менш сродкаў, бальніцы і медыцынскія ўстановы мусяць перагледзець сваю ролю, каб ахова здароў’я не сталася простым “прадуктам”, які падвяргаецца законам рынку і даступная толькі для нямногіх, але павінна быць універсальным дабром, якое трэба забяспечыць і бараніць”, - сказаў Папа.

Па словах Пантыфіка, грамадства павінна надаваць асаблівую ўвагу годнасці церпячай асобы, па прынцыпе субсідыярнасці і салідарнасці. “Сёння,з аднаго боку, з-за дасягненняў ў галіне навукі і тэхнікі павышаецца здольнасць фізічнага аздараўлення хворых, аднак, з другога паслабляецца здольнасць клопату пра церпячага чалавека ў яго ўнікальнасці. “Таму здаецца, што занядбоўвацца этычныя гарызонты медыцыйнскай навукі, якая мае рызыку страціць сваё пакліканне служыць кожнаму чалавеку і чалавецтву на розных этапах яго існавання.”, - адзначыў Папа. На думку Пантыфіка толькі, калі ў цэнтры ўвагі медыцынскай дзейнасці стане дабро чалавека ў яго найбольш дэлікатных і безабаронных умовах , тады можна ўявіць бальніцу як “месца ў якім клопат пра хворых не з’яўляецца звычайнай працай, але місіяй”. На заканчэнне Папа адзначыў, што сёння наша грамадства мае патрэбу ў добрых самаранах са шчодрым сэрцам і адкрытымі рукамі для ўсіх, у свядомасці, што мера чалавечнасці вызначаецца ў адносінах да цярпення і церпячага.








All the contents on this site are copyrighted ©.