2012-11-16 14:09:34

Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Рэспублікі Кот-д’Івуар


RealAudioMP3 16 лістапада Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Рэспублікі Кот-д’Івуар Аласанам Уатара. Пасля сустрэчы з Пантыфікам прэзідэнт афрыканскай краіны абмеркаваў актульныя пытанні з кардыналам Дзяржсакратаром Тарцызіо Бэртонэ і Сакратаром па адносінах з дзяржавамі арцыбіскупам Мамбэрці. Падчас перамоваў падкрэсліваліся сардэчныя адносіны, якія існуюць паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Кот-д’Івуар і зроблена ацэнка таго, як Касцёл можа дапамагчы дабру гэтай краіны, умацоўваючы спакой, спрыяючы абароне правоў чалавека, дыялогу і нацыянальнаму прымірэнню – адзінаму шляху да адзінства і развіцця. Падкрэслівалася плённае супрацоўніцтва паміж Касцёлам і дзяржавай, у прыватнасці, у галіне аховы здароўя і адукацыі. Адначасова было агучана пажаданне, каб прыйшоў да паспяховага завяршэння працэс падрыхтоўкі Пагаднення паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Кот-д’Івуар. Паколькі Аласан Уатара з’яўляецца таксама старшынём Эканамічнай супольнасці краін Заходняй Афрыкі, на сённяшняй сустрэчы ў Ватыкане абмяркоўваліся таксама некаторыя актуальныя рэгіянальныя праблемы.










All the contents on this site are copyrighted ©.