2012-11-16 10:15:09

Ватыканскі дыпламат: бараніць мірнае гарадское насельніцтва


RealAudioMP3 “Права бакоў канфлікту выбіраць сродкі і метады вайны не з’яўляецца неабмежаваным і не прымальнае”, - падкрэсліў арцыбіскуп Сільвана Тамазі, пастаянны назіральнік Святога Пасада пры ААН у Жэневе. Падчас асамблеі гэтай арганізацыі іерарх прадставіў пазіцыю Апостальскай Сталіцы адносна распаўсюджанай тэндэнцыі непавагі да нормаў міжнароднага гуманітарнага права падчас баявых дзеянняў. Іерарх звярнуў ўвагу удзельнікаў форума на пакуты ахвяр узброеных канфліктаў, якімі ў першую чаргу з’яўляецца мірнае гарадское насельніцтва. Арцыбіскуп падкрэсліў таксама, што ўзброеныя канфлікты, акрамя таго, што ўносяць жыцці шматлікіх людзей, наносяць вялікую шкоду гарадской інфраструктуры і тым рэсурсам, якія неабходны для нармальнага жыцця мірнага гарадскога насельніцтва. Паводле іерарха гэта ўказвае на тое, што ў часы ваенных канфліктаў не паважаецца міжнароднае гуманітарнае права.

Арцыбіскуп Тамазі звярнуў таксама ўвагу на тое, што ваенныя канфлікты наносяць глыбокія псіхалагічныя траўмы і спыняюць развіццё на доўгія гады. Асабліва ў цяжкім стане апынаюцца дзеці і жанчыны. Ваенныя канфлікты выклікаюць нянавісць і наносяць раны, якія цяжка вылячыць. Часта яны робяць прымірэнне вельмі складаным ці ўвогуле немагчымым. Іерарх адзначыў, што бакі ваюючых канфліктаў павінны адчуваць сваю адказнасць перад ахвярамі.

Прадстаўнік Святога Пасаду выразіў сваю перакананасць ў недазваляльнасці выкарыстання выбуховай зброі ў заселеных людзьмі раёнах і неабходнасці павагі да міжнароднага гуманітарнага права, якая павінна рэалізоўвацца ў абароне мірнага насельніцтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.