Патрыярх Антыёхіі спачувае ў сувязі са смерцю сябра сірыйскіх беднякоў
Мельхіцкі Патрыярх
Антыёхіі Грыгорый ІІІ Лахам падзяліўся сваім смуткам з агенствам “ Fides” у сувязі
са смерцю грэка-каталіцкага святара Жуля Багдасарана, дырэктара аддзялення Папскіх
місійных ініцыятыў у Алепа – вялікага сябра сірыйскіх беднякоў. Святар памёр 14 лістапада
ад сардэчнага прыступу на 55 годзе жыцця. Патрыярх, разам са спачуваннямі сям’і памерлага,
расказаў, што а. Багдасаран кіраваўся прынцыпам “любіць і служыць” і моцным жаданнем
несці міласэрднасць. Паводле Грыгорыя ІІІ смерць святара, які да канца аддаваў сябе
служэнню сірыйскаму народу, стане каштоўнай ахвярай дзеля аднаўлення “міра і згоды
ў Сірыі, дзеля будучыні хрысціянскай супольнасці ў Сірыі, дзеля трыумфу любові ў Сірыі
і на Блізкім Ўсходзе”. Айцец Жуль Багдасаран вельмі перажываў у сувязі з трагічнымі
падзеямі ў Сірыі і гуманітарным крызісам, справакаваным канфліктамі. Ён шмат працаваў
дзеля ратавання людзей, дапамогі тысячам уцекачоў і сем’яў, якія згубілі дах над галавой.