2012-11-15 14:53:42

Лацінскі Патрыярхат Іерусаліма заклікае да міру паміж Ізраілем і сектарам Газа


RealAudioMP3 14 лістапада Лацінскі Патрыярхат Іерусаліма выказаў сваю глыбокую заклапочанасць у сувязі з абвастрэннем канфлікта паміж сектарам Газа і Ізраілем. У спецыяльным паведамленні адзначаецца, што насіллем нельга вырашыць крызіс і ў дадзеным выпадку ў гэтым могуць дапамагчы “толькі рашэнні міжнароднай супольнасці”. Лацінскі Патрыярхат выказаў сваю салідарнасць з ахвярамі канфлікта і запэўніў у малітве за іх. Акарамя таго,
у паведамленні адзначаецца, што у Патрыярхаце моляцца за усіх хто мае адказнасць у гэтай сітуацыі, каб перасталі кіравацца нянавісцю.

Лацінскі Патрыярх Тваль адзначыў, што сітуацыя ў сектары Газы ніколі не была спакойнай і мірнай. На яго думку канфлікт які ўзнік адлюстроўвае агульную, вельмі дрэнную сітуацыю у сектары Газа і для вырашэння цяперашняга канфлікту існуе толькі адзіны шлях: комплекснае рашэнне праблем Блізкага Усходу, якое вяло бы да сапраўднага і справядлівага міру для кожнага з бакоў”. Паводле Патрыярха праблема заключаецца ў тым, што сёння няма такой перспектывы на гарызонце, “З-за гэтага мы жывём у заклапочанасці адносна нашай нявызначанай будучыні”, - адзначыў патрыярх Тваль.








All the contents on this site are copyrighted ©.