Бэнэдыкт XVI: не спыняцца на палове экуменічнага шляху
“На экуменічным шляху
нельга спыняцца на палове дарогі, прымаючы існуючыя супярэчлівыя адметнасці, як нешта
нармальнае ці лепшае з таго, што можна дасягнуць”, - з такімі словамі звярнуўся Бэнэдыкт
XVI да ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.
Яно праходзіць у Ватыкане на тэму “Важнасць экуменізма для новай евангелізацыі”. Святы
Айцец сустрэўся з удзельнікамі асамблеі 15 лістапада ў Клеменційскай Зале Апостальскага
Палацу. Паводле Папы нельга ігнараваць крызіс веры, які закрануў усе рэгіёны планеты.
З іншага боку Пантыфік адзначыў, што нельга ігнараваць таксама патрэбу ў духоўнасці,
“якая праяўляецца рознымі спосабамі”. “Духоўная беднасць многіх нашых сучаснікаў (...)
прадстаўляе вялікі выклік для ўсіх хрысціян”, - сказаў Бэнэдыкт XVI. Таму “даванне
сведчання аб жывым Богу – гэта тэрміновы імператыў для ўсіх хрысціян, а таксама імператыў,
які аб’ядноўвае, насуперак непоўнаму касцёльнаму адзінству, якое мы ўсе зараз перажываем”.
Святы
Айцец заклікаў памятаць аб тым, што аб’ядноўваць усіх хрысціян павінна вера ў Бога,
Айца і Стварыцеля, які адкрыўся ў Сыне Езусе Хрысце, выліваючы Духа, якія ажыўляе
і асвячае. “У святле прыярытэтнага месца веры – падкрэсліў Папа – разумеецца таксама
важнасць тэалагічных дыялогаў і дыскусій паміж Цэрквамі і рэлігійнымі супольнасцямі,
у які ўключаны Касцёл”. Паводле Святога Айца “яны дазваляюць прыняць, разам з разыходжаннямі
і перашкодамі, таксама багацце досведу, духоўнага жыцця і тэалагічных разважанняў,
якія становяцца стымулам для усё больш глыбокага сведчання”, “нават калі у бліжэйшай
будучыні нябачна магчымасці для ўстанаўлення поўнага адзінства”.
Бэнэдыкт
XVI адзначыў, што адзінства хрысціян залежыць не толькі ад працы вернікаў, але таксама
ад іх малітвы: бо адзінства – гэта дар Бога. Таму Святы Айцец падкрэсліў, што
на экуменічным шляху важна, каб Цэрквы і рэлігійныя супольнасці не спыняліся на палове
дарогі, прымаючы існуючыя супярэчлівыя адметнасці, як нешта нармальнае ці лепшае з
таго, што можна дасягнуць. “Менавіта ў поўным адзінстве веры, сакрамэнтаў і служэння,
становіцца відавочнай канкрэтная сіла Бога прысутнага і дзейснага ў свеце. Праз бачнае
адзінства вучняў Езуса, адзінства па-чалавечы нетлумачальнае, стане пазнавальнай дзейнасць
Бога, які пераўзыходзіць тэндэнцыю свету да паздзелаў”, - адзначыў Бэнэдыкт XVI.