2012-11-14 12:55:47

Энцыкліка “Pacem in terris” у цэнтры ўвагі даследчыкаў


RealAudioMP3 “Мір і вайна. 50-годдзе энцыклікі “Pacem in terris”,- так гучыць тэма сустрэчы, якая 16 лістапада пройдзе ў італьянскім Арэцца. Адным з арганізатараў форума з’яўляецца праф. Луіджы Бананатэ, выкладчык Турынскага ўніверсітэту. У інтэрв’ю газеце “La Stampa” ён падкрэсліў, што калі Ян ХХІІІ пісаў “Pacem in terris”, падзеі ў свеце мелі зусім іншы характар. “У той час ядзерная вайна і пагроза знішчэння нашай планеты сталі асноўнымі фактарамі міжнароднага жыцця”, - нагадаў прафесар. Паводле яго, сёння гэтую пагрозу змяніў новы тып небяспекі. “У наш час палітычнае насілле праяўляецца не праз вялікія войны, а праз малыя і мясцовыя канфлікты”, - заўважыў Бананатэ.

Па словах даследчыка спадчыны Яна ХХІІІ, эканоміка, дэмакратыя і мір на зямлі сёння ўзаемазалежныя і непарыўна звязаныя паміж сабой. Калі адна пераважае цяжкасці, гэта прыводзіць да крызісу ўсёй сістэмы,- лічыць ён. Каштоўнасць дэмакратыі, у яе адмаўленні ад насілля, што цесна пераплецена з пасланнем энцыклікі “Pacem in terris”,- адзначыў Луіджы Бананатэ. Паводле яго, менавіта па гэтай прычыне дэмакратыя павінна стаць найлепшым месцам для сустрэчы паміж веруючымі і няверуючымі. Каштоўнасць энцыклікі “Pacem in terris” Яна ХХІІІ у тым, што цэнтральнае месца ў ёй займае сустрэча паміж рэлігіяй і палітыкай, - адзначыў эксперт напярэдадні святкавання 50-годдзя папскага дакументу.








All the contents on this site are copyrighted ©.