2012-11-14 12:11:27

Папа прызначыў кіраўніка Службы пратаколу Дзяржсакратарыяту


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI прызначыў 14 лістапада новага кіраўніка Службы пратаколу Дзяржсакратарыяту Апостальскай Сталіцы. Ім стаў кс. прэлат Хасэ Авэліна Бэтэнкурт, які з 1999 г. знаходзіцца на дыпламатычнай службе Святога Пасаду. Святар, які з’яўляецца ўраджэнцам Азорскіх астравоў, апошнім часам працаваў у Аддзеле адносін з дзяржавамі Дзяржсакратарыяту. Валодае англійскай, французскай, італьянскай, партугальскай і іспанскай мовамі.

Службы пратаколу адказвае за адносіны з дыпламатычным корпусам, цырыманіяльныя працэдуры падчас уручэння новымі пасламі даверчых грамат Пантыфіку. Праз гэту структуру праходзяць усе афіцыйныя просьбы аб сустрэчах дыпламатаў са Святым Айцом.









All the contents on this site are copyrighted ©.