Кіраўнік новай Папскай акадэміі: недапушчальна, каб семінарыст не ведаў латыні
Усе духоўныя асобы
павінны ведаць лацінскую мову, у гэтым упэўнены рэктар новастворанай Папскай акадэміі
латыні Івана Дыаніджы. Лацініст прызнаўся, што першай задачай установы будзе вяртанне
лацінскай мовы ў рэлігійныя ўстановы, асабліва ў семінарыі. “Недапушчальна, каб той,
хто рыхтуецца да святарства, не ведаў латыні”; на гэтай мове гаварылі і пісалі айцы
Касцёла, гэта таксама мова літургіі, - адзначыў навуковец. Другой мэтай дзейнасці
Акадэміі, Дыаніджы лічыць папулярызацыю латыні, перш за ўсё на ўзроўні ўніверсітэтаў.
Трэба, каб былі людзі, якія самі разумеюць лацінскую традыцыю і маюць здольнасць дапамагчы
зразумець яе іншым, - адзначыў прафесар Дыаніджы.