2012-11-14 13:41:46

Кардынал Кох: Рэфармацыя мае сваё завяршэнне ў адзінстве Касцёла


RealAudioMP3 Рэфармацыя XVI-га ст. павінна разглядацца як “няўдалая”, бо не споўніла свайго задання, лічыць кардынал Курт Кох. Ён выступіў з асноўным дакладам на пленарным пасяджэнні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, якое зараз празодзіць у Ватыкане. Іерарх адзначыў, што “спаўненне Рэфармацыі” прадугледжвае аднаўленне хрысціянскага адзінства. Вялікая колькасць пратэстанцкіх і рэфарматарскіх Цэркваў сведчыць “не аб поспеху, але аб няўдачы Рэфармацыі”, заўважыў іерарх, цытуючы гісторыка Касцёла Ёзэфа Лорца, і дадаў, што тэзісамі 1517 г. быў “нанесены вырашальны ўдар” па хрысціянстве. Рэфармацыя выканала сваё заданне з дакладнасцю да наадварот, заўважыў кардынал. Бо Марцін Лютэр і яго паслядоўнікі заяўлялі аб рэформе, а прывялі да разлому.

Кардынал Кох лічыць, што распад хрысціянства прычыніўся да “эмансіпацыі сучаснай культуры” ад хрысціянства. Таму, на яго думку, хрысціяне павінны спачатку засяродзіцца на экуменізме, калі жадаюць новай евангелізацыі ў наш час.







All the contents on this site are copyrighted ©.