2012-11-14 11:19:59

Арцыбіскуп Фізікела: дэхрысціянізацыя святаў адбылася па віне саміх вернікаў


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Рына Фізікела, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, лічыць, што сёння хрысціянскія святы ў грамадскай прасторы страцілі свой сапраўдны сэнс праз іх камерцыялізацыю. Іерарх адзначыў, што дэхрысціянізацыя гэтых святаў адбылася па віне саміх хрысціян, якія пачалі сароміцца гаварыць аб іх сапраўдным значэнні. На думку кіраўніка ватыканскай дыкастэрыі, уся хрысіціянская культура падвяргаецца сёння ўсё большай камерцыялізацыі. “25 снежня стала днём нараджэння Дзеда Мароза, Вялікдзень ператварыўся ў свята вясны, а ўрачыстасць Усіх Святых у хэлоўін”, - звярнуў увагу арцыбіскуп Фізікела.

Ён таксама падкрэсліў, што адзначэнне хрысціянскіх святаў не прыносіць знявагі іншым рэлігіям. “Мы заўсёды перадаем найлепшыя пажаданні вернікам іншых рэлігій з нагоды іх святаў (...), дык чаму Божае Нараджэнне павінна іх абражаць?”, - задаў рытарычнае пытанне кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі. Ён прысутнічаў на прэзентацыі кнігі ватыканіста газеты “Avvenire” Міма Муола “Украдзеныя святы”.







All the contents on this site are copyrighted ©.