2012-11-13 12:20:36

Нунцый у ЗША: пераслед пачынаецца з “нежадання прымаць грамадскую ролю рэлігіі”


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Карла Марыя Вігано, Апостальскі нунцый у ЗША, заявіў, што ёсць пэўныя “пагроза” для рэлігійнай свабоды ў Злучаных Штатах, якая з’явілася таму, што некаторыя ўплывовыя каталіцкія грамадскія дзеячы і выкладчыкі ўніверсітэтаў знаходзяцца ў саюзе з праціўнікамі касцёльнага вучэння. На яго думку, дыскрымінацыя па рэлігійнай прыкмеце ўжо даўно перастала быць уласцівай выключна недэмакратычным і таталітарным рэжымам. “На жаль, гэта здараецца з усё большай рэгулярнасцю ў тых краінах, якія многія лічаць вялікімі дэмакратыямі свету”, - падкрэсліў нунцый падчас прамовы ў адным з амерыканскіх каталіцкіх універсітэтаў. Паводле яго, гэта “трагедыя” як для верніка, так і для дэмакратычнага грамадства.

Арцыбіскуп Вігано нагадаў пра абавязак католіка быць вучнем Хрыста, а не “элементам палітычнай ці свецкай ідэалогіі”. Ён паскардзіўся на тое, што многія амерыканскія католікі падтрымліваюць “буйную палітычную партыю”, у асноўныя прынцыпы якой закралася зло. На думку іерарха, праблема пераследу пачынаецца з “нежадання прымаць грамадскую ролю рэлігіі”. “Свабода рэлігіі з’яўляецца ажыццяўленнем вернасці Богу і Яго Святому Касцёлу без кампрамісаў”, - выказаў перакананне Апостальскі нунцый у ЗША.







All the contents on this site are copyrighted ©.