2012-11-12 15:09:02

Святы Пасад і Азербайджан арганізавалі супольную выставу


RealAudioMP3 Апостальская Сталіца і Азербайджан вырашылі адзначыць 20-годдзе дыпламатычных адносін сумесная выставай. Яна адкрыецца ў Ватыкане 15 лістапада і будзе дзейнічаць да 5 снежня. На ёй наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з самабытнасцю і прыгажосцю азербайджанскай культуры, а таксама традыцыямі розных рэлігій, якія прысутны ў гэтай краіне. Сярод экспанатаў, якіх налічваецца амаль 100 – тканіны, медныя прадметы, ювелірныя вырабы, музычныя інструменты, зброя, старажытныя рукапісы і копіі рэдкіх мініяцюр рэдка. Экспанаты падабраны такім чынам, каб прадэманстраваць разнастайнасць культурных, гістарычных, эканамічных асаблівасцяў краіны, якая са старажытнасці існавала на скрыжаванні культур і міграцый. Інагурацыю выставы узначаляць Мехрэбан Аліева, жонка прэзідэнта Азербайджана і кардынал Джанфранка Равазі, старшыня Папскай рады па культуры.

Трэба адзначыць, што супрацоўніцтва паміж Азербайджанам і Святым Пасадам у культурнай сферы адбываецца неўпершыню. Раней “Фонд Гейдара Альева” выдзяліў фінансавыя сродкі на рэканструкцыю манументальнага комплексу катакомб св. Марцэліна і св. Пятра ў Рыме.








All the contents on this site are copyrighted ©.