2012-11-10 13:39:08

Кардынал Сара закончыў сваю місію ў Ліване


RealAudioMP3 Закончылася місія кардынала Сара, спецыяльнага пасланніка Папы ў Ліван. Па даручэнні Святога Айца іерарх накіраваўся ў гэту краіну, каб прадэманставаць блізкасць Святога Пасаду і Паўсюднага Касцёла да людзей, якія церпяць ад сірыйскага канфлікту. У рамках візіта кардынал Сара быў прыняты Прэзідэнтам Лівана Мішэлем Сулейманам, лідэрамі Цэркваў і прадстаўнікамі каля 20 каталіцкіх дабрачынных арганізацый, якія дзейнічаюць у Ліване, Сірыі, Іарданіі, Турцыі і Іраку. З імі іерарх абмеркаваў праекты дапамогі ахвярам канфлікта, якія будуць фінансавацца са сродкаў, сабраных айцамі Сінода па новай евангелізацыі. Акрамя таго, пасланнік Папы наведаў лагер бежанцаў у памежнай з Сірыяй тэрыторыі. Тут ён быў вельмі цёпла прыняты, нягледзячы на тое, што большасць бежанцаў складаюць мусульмане. Паводле агенцтва “Asianews” ,ахвяры сірыйскага канфлікта высока цэняць бескарыслівую дапамогу Папы і Апостальскай Сталіцы.











All the contents on this site are copyrighted ©.