2012-11-10 10:56:17

Кардынал Кох павіншаваў новага арцыбіскупа Кентерберыйскага


RealAudioMP3 Кардынал Курт Кох павіншаваў новапрызначанага прымаса Англіканскай Царквы епіскапа Дарэм Джасціна Уэлбі. Кіраўнік Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству пажадаў біскупу Уэлбі Божага Божага благаславення, адвагі перад выклікамі і выказаў спадзяванне на працяг паглыблення добрых адносін паміж Англіканскай Царквой і Каталіцкім Касцёлам. Кардынал Кох паабяцаў новапрызначанаму англіканскаму іерарху, што будзе прысутнічаць на цырымоніі яго інтранізацыі 21 сакавіка 2013 г. і асабіста запросіць яго на сустрэчу са Святым Айцом.








All the contents on this site are copyrighted ©.