2012-11-09 14:17:55

Кардынал Філоні сустрэўся з нігерыйскімі семінарыстамі


RealAudioMP3 Кардынал Фернанда Філоні заклікаў нігерыйскіх семінарыстаў добра рыхтавацца, каб стаць сапраўднымі “прапаведнікамі Евангелля”. Прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў знаходзіцца з візітам у Нігерыі, дзе прымае ўдзел у святкаваннях з нагоды 100-годдзя пачатку евангелізацыі краіны. Ён наведаў духоўную семінарыю ў Авэры, у паўднёва-усходняй частцы краіны.Іерарх нагадаў, што Добрую навіну трэба абвяшчаць новымі метадамі і з новым энтузіязмам, і “не як гісторыю ці ідэалогію, але як падзею, як асобу – Езуса Хрыста, памерлага і ўваскрослага на трэці дзень”. Кардынал Філоні ўзначаліў 9 лістапада св. Імшу для семінарыстаў і выкладчыкаў духоўнай установы. Ён адзначыў, што ў эпоху новай евангелізацыі будучаму святару трэба станавіцца “мастом” паміж людзьмі і Хрыстом і нагадаў, што семінарыя з’яўляецца школай ведаў і святасці.









All the contents on this site are copyrighted ©.