2012-11-09 11:22:06

Бэнэдыкт ХVI падзякаваў славацкім біскупам за адзінства з ім


RealAudioMP3 8 лістапада Бэнэдыкт ХVI скіраваў спецыяльнае пасланне на імя арцыбіскупа Станіслава Зваленскага, старшыні Канферэнцыі Біскупаў Славакіі. У ім Святы Айцец выказаў сваю ўдзячнасць за “моцнае касцёльнае адзінства”, якое праявілі славацкія біскупы пасля “балючых падзей”, звязаных з сітуацыяй арцыбіскупа Роберта Безака, які ў ліпені 2012 г. быў вызвалены ад кіравання Трнаўскай архідыяцэзіяй. “Пасля стараннага і грунтоўнага разгляду цяжкай сітуацыі, а таксама інтэнсіўнай малітвы, я не мог пазбегнуць адказнасці, якая паходзіць з любові, вярнуць сапраўдную калегіяльнасць паміж вамі і ўпарадкаваць пастырскую дзейнасць у Трнаўскай архідыяцэзіі ў духу ІІ Ватыканскага Сабору”, - напісаў Папа. Святы Айцец заахвоціў славацкіх іерархаў суправаджаць арцыбіскупа Безака малітвай, а самім жыць усё больш глыбокай верай.








All the contents on this site are copyrighted ©.