2012-11-08 12:22:25

Папа даслаў тэлеграму пацярпелым ад землятрусу ў Гватэмале


RealAudioMP3 8 лістапада Бэнэдыкт ХVІ накіраваў спачувальную тэлеграму на адрас Канферэнцыі Біскупаў Гватэмалы ў сувязі з землятрусам, які сёння раніцай абрынуўся на паўднёвы захад краіны. Святы Айцец запэўніў у сваёй малітве за загінуўшых і духоўнай блізкасці з пацярпелымі і іх сем’ямі. Пантыфік заклікаў хрысціянскія супольнасці Гватэмалы, дзяржаўныя ўстановы і ўсіх людзей добрай волі аказаць эфектыўную і шчодрую дапамогу патрабуючым. Папа заклікаў народ Гватэмалы да ўсеагульнай салідарнасці, якая дапаможа пераадолець наступствы бедства.








All the contents on this site are copyrighted ©.