2012-11-08 10:47:25

Лондан перадаў Рыа дэ Жанейра эстафету алімпійскіх “100 дзён міру”


RealAudioMP3 Рыа дэ Жанейра прыняў эстафету алімпійскіх “100 дзён міру”. У Лондане адбылася спецыяльная ўрачыстасць з гэтай нагоды. Ініцыятыва пачалася за 50 дзён да пачатку Лонданскай Алімпіяды і скончылася праз 50 дзён пасля завяршэння ў сталіцы Вялікабрытаніі Паралімпійскіх гульняў. Аўтарам ідэі з’яўляецца Камісія “Iustitia et Pax” біскупскай канферэнцыі Англіі і Уэльса. Па яе ініцыятыве ў перыяд правядзення Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў адбывалася пастаянная малітва за мір каля “Алімпійскага крыжа”, устаноўленага каля Алімпійскага парку. Усю гэту “спадчыну міру”, пажадаў пераняць і выкарыстаць Касцёл у Бразіліі падчас наступнай Алімпіяды, якая пройдзе ў 2016 г. у Рыа дэ Жанейра.

На ўрачыстасці ў Лондане бразільскай дэлегацыі быў перададзены “Алімпійскі крыж” і “Ікона міру”. Гэтыя сімвалы будуць перавезены і застануцца ў Рыа дэ Жанейра да Алімпійскіх гульняў, пасля якіх накіруюцца ў сталіцу наступнай Алімпіяды.







All the contents on this site are copyrighted ©.