2012-11-08 12:16:05

Ватыканскі кардынал: рацыянальнае развіццё не можа абысціся без метафізікі


RealAudioMP3 8 лістапада ў Рыме пачаў працы V Сусветны метафізічны кангрэс. На яго адкрыцці выступіў кардынал Зянон Грахалеўскі. Прэфект Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі адзначыў заслугу Бэнэдыкта XVI у рэарганізацыі навучання філасофскім дысцыплінам у Касцёле, што знайшло адлюстраванне ў “Decreto di Riforma” ад 2011 г. У ім, падкрэсліў кардынал Грахалеўскі, асабліва рэльефна пазіцыянуецца метафізіка. “Не існавалі б ні філасофія, ні рэлігія, ні вялікія ідэалы – тое, што змяняе гісторыю – без даследванняў па матафізіцы”, - нагадаў іерарх. Ён адзначыў, што метафізіка – гэта “сэрца філасофскіх дысцыплін”, яна дапамагае гуманнаму і арганічнаму погляду на навуку.

Кардынал Грахалеўскі нагадаў сабраным, што імкненне адказаць на вялікія пытанні аб сэнсе жыцця – гэта задача, якую філосафы-метафізікі не павінны ніколі пакідаць. Але апошнія не могуць замыкацца ў “вежы са слановай касці” і адчужацца ад свету і таго прагрэсу, які прыносяць розныя іншыя галіны навукі. Іерарх нагадаў, што ў метафізічных даследаваннях ніколі нельга забывацца аб пошуку праўды. Ён выказаў спадзяванне, што асамблея прынясе практычны плён для сённяшняга і заўтрашняга чалавецтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.