2012-11-08 14:55:24

Ватыканская дыкастэрыя збірае біблістаў і журналістаў


RealAudioMP3 Чарговую незвычайную ініцыятыву арганізавала Папская рада па культуры. На гэты раз ватыканская дыкастэрыя збярэ разам дванаццаць вядомых італьянскіх біблістаў і журналістаў, якія сумесна паразважаюць на тэму стварэння сусвету, яго разбурэння і пошуку новай чалавечнасці. Сустрэча пройдзе ў шэсць этапаў, а першая дыскусія адбудзецца 11 лістапада ў славутым езуіцкім касцёле імя Езуса.Удзельнікі мерапрыемства пад назвай “На пачатку Бог стварыў...” будуць разважаць над тэкстамі з кнігі Быцця аб прыгажосці Божых ініцыятыў, гармоніі паміж Стварыцелем і стварэннямі, прасторы і часу ў Божым плане і чалавечай гісторыі. Затым у цэнтры дыскусій будзе грэх, падзенне чалавека, разбурэнне гармоніі, насілле і прычыны гэтых разбурэнняў. Нарэшце, апошняя частка мерапрыемства будзе прысвечана пошуку новай чалавечнасці ў саюзе з Богам, падарожжу-пілігрымцы, як сімвалу гэтага пошуку.








All the contents on this site are copyrighted ©.