2012-11-08 14:35:16

Ватыканская дыкастэрыя віншуе індуістаў са святам Дзівалі


RealAudioMP3 “Выхоўваць маладыя пакаленні, каб былі працаўнікамі міра”, - так гучыць пасланне Папскай рады па міжрэлігійнаму дыялогу з нагоды свята Дзівалі, якое ў гэтым годзе індуісты святкуюць 13 лістапада. У ім звяртаецца ўвага на тое сёння, у многіх рэгіёнах свету, існуюць пагрозы для “законных чаканняў мірнага суіснавання”. Каталіцкія іерархі нагадалі, што адказнасць за мір ляжыць на прадстаўніках усіх рэлігій і заключаецца ў выхаванні людзей, асабліва маладых пакаленняў. Каб былі працаўнікамі міра. “Мір – гэта не толькі адсутнасць вайны, гэта не пакт ці трактат, які гарантуе спакойнае жыццё ... але плён любові”, - нагадваюцца ў пасланні словы Бэнэдыкта XVI.
Паводле прадстаўнікоў Папскай дыкастэрыі дзеля міра важна навучыць моладзь дзейнічаць у любові і свабодзе. “Акрамя таго, у кожным выхаванні міру, культурныя адметнасці павінны лічыцца багаццем, а не пагрозай ці небяспекай”, - гаворыцца ў пасланні.
Звяртаецца ўвага на тое, што першай школай міра павінна быць сям’я, але таксама навучанне міру павінна адбывацца ў школах, каледжах і універсітэтах. Немалая роля ў гэтым заданні належа таксама СМІ: “Паколькі розныя сродкі камунікацыі значна ўплываюць на спосаб думання, адчування і дзеянне людзей, усе занятыя на гэтай ніве абавязаны максімальна распаўсюджваць словы, думкі і справы міра”, - гаворыцца ў пасланні Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу.







All the contents on this site are copyrighted ©.