У Ватыкане пройдзе міжнародны кангрэс па праблемах веры ў Амерыцы
Папская камісія па
Лацінскай Амерыцы абвясціла аб скліканні ў Ватыкане з 9 па 12 снежня 2012 г. сустрэчы,
на якой 200 удзельнікаў з розных кантынентаў будуць разважаць аб рэалізацыі Апостальскай
адгартацыі “Ecclesia in America”. Іерархі з абодвух Амерык вырашылі такім чынам адзначыць
15-годдзе выданне гэтага дакументу Янам Паўлам ІІ. Як нагадаў у інтэрв’ю інфармацыйнаму
агенству “АСІ” сакратар Камісіі прафесар Гузман Карыкіры Лекур, палова католікаў свету
жывуць менавіта ў Паўднёвай і Паўночнай Амерыках, а Касцёл на тут “адчувае глыбокую
лучнасць са Святым Айцом”.
На кангрэсе будуць абмяркоўваць пытанне больш сціслага
супрацоўніцтва Касцёла ў Паўднёвай Амерыцы з католікамі Канады і ЗША. Лекур нагадаў
словы Яна Паўла ІІ, які 15 гадоў таму сказаў, што, пасля падзення муроў у Еўропе,
яны павінны знікнуць і на амерыканскім кантыненце.
Чакаецца, што у працах форуму
прымуць удзел 40 кардыналаў і біскупаў з усёй Амерыкі.