2012-11-07 12:55:05

Мітрапаліт Іларыён: хрысціяне павінны стварыць ”адзіны фронт” супраць пераследу


RealAudioMP3 “Важна, каб сёння праваслаўныя і католікі адчувалі сябе не канкурэнтамі, а саюзнікамі ў абароне правоў хрысціян”, - сказаў Мітрапаліт Іларыён, кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату 6 лістапада падчас сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі ўніверсітэта “Villanova” каля Філадэльфіі ў ЗША. Іерарх лічыць, што сёння хрысціяне пераследуюцца не толькі ў тых краінах, дзе складаюць меншасць, але і ў традыцыйна хрысцінякіх. “Некаторыя краіны імкнуцца абмежаваць хрысціянскую веру ў грамадскім жыцці, сцвярджаючы, што такім чынам спрыяюць павазе да правоў веруючых іншых рэлігій і атэістаў”,- звярнуў увагу Мітрапаліт. На яго думку, перад гэтай небяспекай трэба, каб католікі і праваслаўныя стварылі “адзіны фронт”. “Мы ў стане эфектыўна ўзаемадзейнічаць перад выклікамі сучаснага секулярызаванага свету, які ставіць пад пагрозу асноўныя чалавечыя каштоўнасці”, - выказаў перакананне праваслаўны іерарх.

Мітрапаліт Іларыён прызнаўся ў цяжкасцях дыялогу з пратэстантамі з-за працэсаў лібэралізацыі ў галіне тэалогіі, эклезіялогіі і маральнага навучання ў гэтых Цэрквах.








All the contents on this site are copyrighted ©.