2012-11-07 11:10:22

Кс. Ламбардзі пра важнасць інфармацыйнай празрыстасці ў Касцёле


RealAudioMP3 “Зала Друку Апостальскай Сталіцы – гэта жыццёва неабходны орган, які рэгулюе адносіны паміж Святым Пасадам і светам грамадскіх камунікацый”, - адзначыў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік гэтай ватыканскай ўстановы. Ён прыняў удзел у сустрэчы, якая адбылася 6 лістапада ў рымскім універсітэце “LUMSA”. Кс. Ламбарлзі паведаміў, што пры Зале Друку акрэдытавана сёння больш за 400 журналістаў. “Часта абмен думкамі з імі вельмі карысны як для мяне асабіста, так і для нашых касцёльных журналістаў; гэта дапамагае звярнуць увагу на галоўныя падзеі і праблемы, якімі жывуць сёння людзі”, - падкрэсліў прадстаўнік Святога Пасаду.

Кс. Ламбардзі адзначыў важнасць інфармацыйнай празрыстасці ў Касцёле як абавязковага фактару, асабліва пасля апошніх драматычных падзей. Як прыклад ён прывёў сітуацыю з выкарыстаннем непаўналетніх некаторымі святарамі і эканамічную сітуацыю ў Ватыкане. Паводле італьянскага езуіта,“Зала Друку разумее неабходнасць тлумачэння і адказу з боку Касцёла на гэтыя пытанні, бо калі так не будзе, гэта адмоўна паўплывае на вобраз Касцёла”, за які якраз і адказвае ўзначаленая ім ватыканская ўстанова.








All the contents on this site are copyrighted ©.