2012-11-07 10:43:32

Кардынал Бэртонэ падзякаваў польскаму “Радыё Марыя”


RealAudioMP3 “Радыё і тэлебачанне сталі не толькі сродкамі інфармацыі, але ўсё часцей зносін і навучання”, і ў такой форме яны “з’яўляюцца важнымі інструментамі новай евангелізацыі, абвяшчэння Хрыста згодна з культурай, патрэбамі і пачуццямі сённяшняга чалавека”, - напісаў кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ да калектыву і слухачоў польскага “Радыё Марыя” з нагоды 20-годдзя яго заснавання. Для таго, каб СМІ “магло эфектыўна выконваць гэту місію”, напісаў найбліжэйшы супрацоўнік Папы, “трэба, каб усе людзі, уключаныя ў працэс – кіраўнікі, журналісты і самі слухачы – натхнёныя Святым Духам, былі вернымі паслядоўнікамі Хрыста, гатовымі даваць сведчанне любові ўсім, як братам па веры, так і тым, хто мае іншыя перакананні”. Ватыканскі іерарх падзякаваў за тое добрае, што было пасеяна “Радыё Марыя” у сэрцах слухачоў праз агульную малітву, абвяшчэнне Евангелля, катэхізацыю, інфармацыю аб жыцці Касцёла і прамыя эфіры з папскіх урачыстасцяў і падарожжаў.

Шматтысячная пілігрымка слухачоў “Радыё Марыя” з Польшчы і іншых краін прыняла сёння ўдзел у агульнай аўдыенцыі з Бэнэдыктам XVI на плошчы св. Пятра.







All the contents on this site are copyrighted ©.