2012-11-07 14:42:05

Змены ў фінансавым кіраўніцтве Святога Пасаду


RealAudioMP3 7 лістапада Зала Друку Апостальскай Сталіцы паінфармавала аб прызначэнні новага дырэктара Аддзелу фінансавай інфармацыі Святога Пасаду. Ім стаў швейцарскі юрыст Рэнэ Брульхарт. Папярэдні кіраўнік Аддзелу, італьянец Франчэска дэ Паскуале, стаў членам рады дырэктараў гэтага органу. У паведамленні адзначаецца, што прызначэнне здзейсніў кардынал Ацільё Нікора, старшыня Рады. Брульхарт вопытны спецыяліст. Ён на працягу доўгага часу кіраваў Аб’яднаннем фінансавай інфармацыі Ліхтэнштэйна і быў віцэ-прэзідэнтам групы “Egmont”, міжнароднай сеткі аб’яднанняў фінансавай інфармацыі. З верасня 2012 г. Рэнэ Брульхард быў дарадчыкам Святога Пасаду ў пытаннях барацьбы з адмываннем грошай і фінаннсаваннем тэрарызму. У паведамленні Залы Друку падкрэсліваецца, што прызначэнне, “гэта наступны крок з боку Апостальскай Сталіцы ў барацьбе з фінансавай злычыннасцю”.








All the contents on this site are copyrighted ©.