2012-11-07 09:26:37

Бэнэдыкт ХVI накіраваў спачувальную тэлеграму балгарскім праваслаўным


RealAudioMP3 Папа накіраваў Святому Сіноду Балгарскай Праваслаўнай Царквы жалобную тэлеграму ў сувязі са смерцю Патрыярха ўсяе Балгарыі Максіма. Святы Айцец адзначыў свой асабісты смутак у сувязі са стратай “любага брата ў Хрысце”. Бэнэдыкт ХVI запэўніў у сваёй малітве за памерлага Патрыярха, які плённа працаваў на карысць Балгарскай Праваслаўнай Царквы. У тэлеграме Папа ўзгадаў цёплы прыём з боку Патрыярха Максіма падчас візіту бл. Яна Паўла ІІ у Балгарыю ў маі 2002 г. “Дзякую Пану за добрыя адносіны з Каталіцкім Касцёлам, якія на сваёй зямлі падтрымліваў Патрыярх”,- напісаў Святы Айцец. Пантыфік выказаў пажаданне, каб гэтыя добрыя стасункі развіваліся дзеля лепшага абвяшчэння Евангелля.

Патрыярх Максім памёр 6 лістапада, адсвяткаваўшы тыдзень таму сваё 98-годдзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.