2012-11-06 13:18:32

Святы Пасад папярэдзіў філіпінскі епіскапат аб наяўнасці “раскольніцкіх супольнасцяў”


RealAudioMP3 У паведамленні, накіраваным у Канферэнцыю Каталіцкіх Біскупаў Філіпін праз Апостальскую нунцыятуру ў Маніле, Святы Пасад заявіў, што не прызнае Рымска-каталіцкую супольнасць папы Льва XIII і Бразільскі каталіцка-апостальскі Касцёл ў якасці законных каталіцкіх касцёльных арганізацый. Раскольніцкімі з’яўляюцца асобы або групы, якія аддзяляюцца ад Касцёла, адмаўляючыся падпарадкавацца Пантыфіку або касцёльнай іерархіі. Сам раскол з’яўляецца злачынствам, які караецца аўтаматычным адлучэннем ад Касцёла, пракаментаваў паведамленне Апостальскай Сталіцы кс. прэлат Габар Пінтэр, часовы павераны ў справах Апостальскай нунцыятуры ў Маніле. Прадстаўнік Святога Пасаду на Філіпінах паведаміў таксама, што гэтыя дзве арганізацыі павінны разглядацца біскупамі як іншыя некаталіцкія інстытуты. Кс. прэлат Хосэліта Асіс, генеральны сакратар епіскапату, сказаў, што ўсе дыяцэзіі былі паінфармаваныя аб паведамленні Святога Пасаду і ведаюць пра пазіцыю Касцёла ў адносінах да незаконных груп.







All the contents on this site are copyrighted ©.