2012-11-06 12:05:25

Святы Пасад лічыць карыснымі як паслясаборны, так і перадсаборны абрады


RealAudioMP3 Кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ лічыць карыснымі як паслясаборны, так і перадсаборны абрады, паводле якіх адпраўляецца Эўхарыстыя. У лісце ад імя Бэнэдыкта ХVI, скіраваным да ўдзельнікаў св. Імшы паводле перадсаборнага абраду, што прайшла ў ватыканскай базыліцы 3 лістапада з нагоды пятай гадавіны апублікавання Папам дакументу “Summorum Pontificum”, кардынал Дзяржсакратар адзначыў, што Святы Айцец выданнем гэтага дакументу адказаў на чаканні вялікай групы вернікаў. У сваім лісце, апублікаваным у сённяшнім “L’osservatore Romano”, Кардынал Бэртонэ падкрэсліў карыснасць захавання багацця перадсаборнай літургіі, якое паўстала ў веры і малітве Касцёла, і надання яму належнага месца. Аднак, лічыць ватыканскі іерарх, “трэба поўнасцю прызнаць каштоўнасць і святасць звычайных форм рымскага абраду”. Іерарх дадаў, што падчас Году веры, абвешчанага Святым Айцом, усе вернікі закліканы праявіць асаблівым чынам сваё адзінства ў веры, каб стаць “плённымі працаўнікамі новай евангелізацыі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.