2012-11-06 14:01:33

Кардынал Амата ўзначаліць цырымонію беатыфікацыі Марыі Луізы Просперы


RealAudioMP3 Прэфект Кангрэгацыі Божага культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў кардынал Анжэла Амата ўзначаліць 10 лістапада цырымонію беатыфікацыі Марыі Луізы Просперы. Бэнэдыктынка была настаяцельніцай кляштару св. Луцыі ў Трэві ў 1837-1847 гг. Яе манаскім стылем было даванне добрага прыкладу. Маці Марыя Луіза шчодра дзялілася духоўнымі і матэрыяльнымі дарамі з бедным насельніцтвам, а калі цяжка захварэла, аддавалася гарачай малітве.

Папа Бэнэдыкт ХVІ прызнаў гераічнасць цнотаў Марыі Луізы Просперы ў ліпені 2010 г., а ў снежні 2011 г. падпісаў дэкрэт аб прызнанні цуду, які адбыўся праз яе заступніцтва.

На ўрачыстасці ў катэдральным касцёле італьянскага Спалета будуць прысутнічаць 12 іерархаў з усёй Італіі, шматлікія законнікі і законніцы, перш за ўсё бэнэдыктынцы, вернікі і прадстаўнікі ўладаў.

Цікава, што падобная цырымонія ўжо аднойчы адбывалася ў катэдры Спалета. У 1232 г. папа Грыгорый ІХ менавіта пад яе скляпеннямі абвясціў святым Антонія Падуанскага.








All the contents on this site are copyrighted ©.