2012-11-06 10:07:16

ЗША: біскупы і блогеры разам аб Касцёле і СМІ


RealAudioMP3 Біскупы ЗША абмяркуюць змены ў свеце грамадскіх медыя і іх наступствы для Касцёла падчас дыскусіі з блогерамі і іншымі карыстальнікамі сацыяльных сетак у Балтыморы 11 лістапада. “Сустрэча з сацыяльнымі медыя: дыялог біскупаў і блогераў” будзе папярэднічаць штогадовай восеньскай Генеральнай асамблеі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Злучаных Штатаў. “Мы спадзяемся, што гэта спатканне прынясе плённыя абмеркаванні і глыбокае разуменне таго, як сацыяльныя медыя і Касцёл могуць узбагачаць адзін аднаго”, - сказаў біскуп Джон Вэстэр з Солт Лэйк Сіці, старшыня камітэта епіскапату па камунікацыях, адзін з арганізатараў мерапрыемства.

На сустрэчы будзе прадстаўлены аналіз за 2012 г., зроблены Цэнтрам прыкладных даследаванняў і апостальства, на тэму “Каталіцкія новыя медыя і іх выкарыстанне ў Злучаных Штатах”, а затым адбудзецца адкрытая дыскусія над дакументам.

“Біскупы і блогеры” – гэта працяг абмеркавання, пачатак якому быў дадзены ў красавіку 2011 г. у Ватыкане, калі Папскія рады па сродках масавай камунікацыі і па культуры сабралі разам блогераў з усяго свету.







All the contents on this site are copyrighted ©.